Калі асядзе пыл, стр. 14
Маладзён крыху збянтэжыўся. Але паглядзеў на дзяўчат — тыя, трэба адзначыць, зрабілі на яго моцнае уражанне, хоць і не прыклалі да гэтага а ніякіх намаганняў, — ды пагадзіўся.
Бажэна непрыкметна зірнула на мужа. Невядома, што яна чакала убачыць, але Анжэй быў абсалютна спакойны, толькі ветліва пасміхаўся гасцям.
А вось Янеку запрошаныя відавочна не падабаліся. Хлопец перастаў усміхацца. На рэстаўратара ён глядзеў з нейкай непрыязнасцю. Але той яго позіркі упарта ігнараваў. Уся увага Томаша была прыкавана да дзяўчат, якім ён то пассміхаўся, то рабіў кампліменты.
— Вы праходзьце у пакой, — прапанавала Ядзя. — Зараз накрыем на стол ды будзем вячэраць.
Мужчыны пацягнуліся да выхаду. На ганку кухні Янек пераглянуўся з Анжэем, той нешта ціха сказаў брату. Потым абодва паглядзелі на занятых прыгатаваннем вячэры сясцёр ды выйшлі.
Ледзь маладзёны схаваліся за дзвярыма, Ядзя звярнулася да сястры:
— І як табе хлопец? З такімі знешнімі дадзенымі яму б на вокладку часопіса, а не у нейкай глушы касцёлы рэстаўраваць.
— Не кажы. Не хлопец — карцінка, — пагадзілася Бажэна. — Ты толькі Анжэю гэта не кажы, а то «карцінка» можа крыху пацярпець.
— Мяркуеш?
— А то я твайго мужа не ведаю.
— У такім выпадку павінна ведаць, што з пачуццём гумару у яго усё добра. Ты б на свайго паглядзела, — пасміхнулася у адказ старэйшая сястра. — Калі стары прапанаваў ім застацца на вячэру, я думала, Янек закіпіць ад злосці.
Ядзя раптам спынілася прама пасярод кухні:
— Паслухай, з чаго гэта гэтага прыгажуна наогул сюды занесла? З Данілавічам усё зразумела. А гэтаму што трэба?
— Прыйшоў пераканацца, што інцыдэнт з яго працоўнымі вычарпаны.
Ад нечаканасці дзяўчаты уздрыгнулі ды азірнуліся: на парозе кухні стаяў Анжэй.
— Вось халера, напалохаў! — абурылася Ядзя, у душы спадзеючыся, што ён чуў не усю іх з сястрой размову.
— Ты нешта хацеў? — спытала мужа Бажэна.
— Так. Гэта... — Хлопец падышоў да жонкі ды прытуліў яе да сябе.
— Гэй! Вы вячэраць ідзяце? — пацікавілася Ядзя, разумеючы: калі не умяшацца, абдымаць жонку Анжэй будзе доўга. — Усё даўно гатова. Чакаем толькі вас.
— Зараз.
— Добра, я пайду, — выходзячы з кухні, сказала Ядзя.
— Пойдзем, — малады чалавек накіраваўся услед за сястрой жонкі.
— Пачакай, — Бажэна узяла мужа за руку. — Анжэй, што з табой? — спытала яна, гледзячы яму у вочы.
— Нічога, — адказау хлопец. — Проста захацеў цябе пацалаваць, вось і усё. Ну дык мы ідзем?
Дзяўчына кіўнула.
— Акажыце, вы ж з Любліна? — закусіўшы, спытаў інспектар. — У нашы краі адпачываць прыехалі?
— Яны не адпачываць, — умяшаўся пан Чэслаў. — Яны «Струмень» набыпілі, вось пакупкай палюбавацца прыехалі.
— Праўда?! — зацікавіўся Томаш.
Дзяўчаты кіўнулі.
— А навошта вам гэтая сядзіба?
— Лічыце гэта жаночым капрызам, — адказала Бажэна.
Хлопец пачынаў яе дратаваць. Чым больш ён выпіваў, тым больш назойлівым станавіўся, адпускаючы чарговыя кампліменты то ёй, то яе сястры. Дзяўчына цудоўна бачыла: Анжэю ды Янеку гэта не падабаецца. «Як бы знешнасць госця не зведала кардынальных змен у горшы бок», — думала яна, ведаючы характар мужа ды яго брата.
— Нетанны капрыз, — заўважыў Томаш, але тут жа дадаў: — Зрэшты, разумею вашых мужоў. Жаданне такіх прыгажунь — для мужчыны закон.
Янек паглядзеў на брата. Адчувалася: ліміт цярпення абодвух мужчын вычарпаны.
— Можа, выйдзем папаліць? — пацікавіўся Янек.
Участковы кіўнуў. Разам з Янекам яны падняліся з-за стала. Падумаўшы, да іх вырашылі далучыцца Анжэй ды Томаш.
— Можа, і мы пойдзем? — спытала Ядзя у сястры.
Праводзіўшы позіркам мужчын, Бажэна адмоўна паківала галавой.
Янек з Данілавічам павярнуліся даволі хутка, а вось Анжэя не было. Бажэна ужо сабралася выйсці за мужам, але Янек спыніў яе:
— Не трэба, ён праводзіць нашага госця ды хутка павернецца.
— Вось так сустрэча, — ухмыльнуўся Томаш.
Анжэй стаяў насупраць яго каля брамкі, засунуўшы рукі у кішэні джынсаў, ды разглядаў мужчыну.
— Дык ты цяпер рэспектабельны бізнесмен? Ніколі б не падумаў.
Паглядзеўшы за спіну хлопца — ці няма каго-небудзь на ганку, Анжэй адказаў:
— Я таксама не чакаў сустрэць цябе у якасці рэстаўратара.
— Я трохі змяніў род сваёй дзейнасці.
— І як, рэстаўрацыя выгаднейшая, чым крадзеж ды перапродаж машын? — з сарказмам спытаў Анжэй.
— Слухай, што ты так на мяне глядзіш! — не вытрымаўшы, павысіў голас Томаш. — Сам што, лепшы! Забыўся, як тады грошы зарабляў?
— Я усё выдатна памятаю, — спакойна загаварыў Анжэй. — І тое, што ты мяне здаў, — таксама. А прынамсі, цябе ж толкам не дапытвалі, я ж дакладна ведаю. Цябе татачка тады адразу выцягнуў, а я больш за год у Дамінуве ды папраўчай калоніі праседзеў. Дарэчы, калі цябе, Томаш, узялі, ты быў навогул без мяне.
— У мяне не было выбару. Бацька казаў, што гэта адзіны спосаб выкруціцца. Ды і цябе усё роўна рана ці позна пасадзілі б, для такіх прытулкаўскіх гэта норма. Табе, Анжэй, наогул грэх на жыццё скардзіцца: мяркуючы па тым, што сядзібу купіў, чалавек ты далёка не бедны. Неблага уладкаваўся за гэты час. А жонка у цябе проста прыгажуня. Дарэчы, твая Бажэна ведае, чым ты на яе капрызы грошы зарабляў? А то дзяўчынка яна у цябе прыстойная, на баявую сяброўку крымінальніка не падобная, — з'едліва спытаў Томаш.
Анжэй грэбліва паглядзеў на хлопца, а потым з усёй сілы ударыў яго кулаком у сківіцу. Мужчына кулям зваліўся на зямлю.
— Ты што — ахрэнеў?! — падымаючыся ды сплёўваючы кроў, зашыпеў ён. — Ды я... — але не паспеў дагаварыць.
Анжэй схапіў яго за каўнер кашулі.
— Цяпер слухай мяне, — загаварыў ён. — Табе, курва, яшчэ тады трэба было шыю згарнуць, але не хацелася з-за такога вылюдка гадоў на дзесяць сесці.
Томаш паспрабаваў вырвацца, але марна. Анжэй трымаў яго мёртвай хваткай.
— Але калі ты яшчэ раз хоць на кілометр наблізішся да маёй жонкі або да жонкі Янека, я цябе голымі рукамі разарву. І твой бацька хрэн дапаможа. Ты зразумеў? — мужчына як след труснуў Томаша. — Я не чую!
— Зразумеў. Адпусці, — прахрыпеў той.
— Ахвотна. — Анжэй расчыніў брамку ды выкінуў хлопца на вуліцу.
Потым развярнуўся ды, не азіраючыся, пайшоў да хаты. Дайшоўшы да ганка, спыніўся, дастаў з кішэні пачак цыгарэт ды, уладкаваўшыся на прыступках, закурыў. За яго спіной рыпнулі дзверы. Раздаўся голас Бажэны:
