Калі асядзе пыл, стр. 9
— А ты не лічаш, што стары проста нешта наблытаў? — звярнуўся да яго Янек. — Колькі яму гадоў тады было — пяць-шэсць, а то і меньш?.. Ды і перабраў ён сёння ладна. Вось і наплёў нам небыліц, ды яшчэ абраз нейкі згадаў. Храм жа каталіцкі, а у нас як такія абразы хіба былі? Хутчэй жывапіс.
— Ты не зусім правы, Янек, — умяшалася у размову Божэна. — У каталікаў насамрэч няма такога культу пакланення абразам, як у праваслаўных. Але тым не менш не варта забываць: гаворка ідзе пра усходнееўрапейскі каталіцызм, які мае шэраг сваіх асаблівасцей. Так што наяўнасць цудатворнага абразу, выкананага у візантыйскім стылі, не толькі цалкам дапушчальная, але і дакладна вядома пра існаванне такіх абразоў у немалой колькасці. А яго знікненне лёгка патлумачыць. Пасля Другой сусветнай вайны ды прыходу да улады камуністычнай партыі многія храмы на тэрыторыі Польшчы былі разграбаваныя, знікла даволі вялікая колькасць рэлігійных рэліквій. Ды што казаць: знікненне літургічных каштоўнасцей з Драгічына — яскравае таму пацьверджанне. А калі яшчэ і шата гэтага абразу мела хоць нейкую матэрыяльную каштоўнасць, то усё становіцца вельмі зразумелым. Але самае сумнае — сам абраз, хутчэй за усё, канчаткова страчаны.
— Чаму ты так лічаш? — зацікавіўся Янек.
— Ведаеш, — працягнула Божэна, — часы тады былі цяжкімі ды галоднымі, шаты для абразоў звычайна рабіліся з каштоўных металаў ды драгацэнных камянёў. А калі чалавеку няма за што пракарміць сябе, то пачуццё голаду будзе у большасці выпадкаў дамінаваць над усім астатнім — піраміда Маслоу у дзеянні. Што ж тычыцца самаго абразу, то усё залежала ад таго, у чые рукі ян трапіў: вернік, зразумела, захаваў бы, а для атэіста, да таго ж калі ён малапісьменны, гэта усяго толькі дошчачка з малюнкам. Ды і потым, калі б абраз ацалеў, то за столькі гадоў ужо недзе бы з'явіўся.
— Шкада, стары заснуў — можна было б распытаць больш падрабязна, — заўважыла Ядзя.
Янек пазяхнуў:
— Усё гэта вельмі цікава, але ужо вельмі спаць хочацца.
— Ён правы, — пагадзіўся з братам Анжэй.
— Ведаеце, вы, бадай, кладзіцеся, а мы з Ядзяй — крыху пазней, — падумаўшы, прапанавала Божэна.
Мужчыны, якія ужо накіроўваліся па сваіх спальнях, спыніліся на ганку кухні.
— Чаму? — павярнуўшыся тварам да сясцёр, хорам спыталі яны.
— Па-першае, мы сёння выспаліся, а вы — не. Па-другое, я бы хацела пашукаць шот-небудзь аб гэтым абразы.
— А да раніцы гэта пачакаць не можа? — скрыжаваўшы рукі на грудзях, спытаў Анжэй.
— Але раніцай мы паедзем да сядзібы, — пярэчыла яму жонка.
Янек перамінаўся з нагі на нагу.
— Ды няхай сядзяць, — зноў пазяхнуў ён, — а то ж усю ноч спакою ім не будзе — будуць пакутаваць ад незадаволенай цікаўнасці.
Анжэй праігнараваў словы брата. Не спяшаючыся падышоў да жонкі ды нешта ціха шапнуў ёй на вуха. У адказ дзяўчына толькі пахітала галавой.
— Ты лічыш за лепшае, каб ноч пакутаваў я? — гледзячы на жонку, прамовіў ён.
— Вось ужо не ведала, што цябе таксама так распірае ад цікаўнасці, — пасміхнулася Ядзя.
— Баюся, да цікаўнасці гэта не мае ніякага дачынення, — скрозь смех сказаў Анжэй, бяручы пад руку сваю жонку. — Дык ты пойдзеш па ноўтбук? — пацягнуў Божэну за руку муж.
Як толькі за іх спінамі зачыніліся дзверы спальні, тэма ноўтбука была часова зачынена. У Анжэя былі зусім іншыя планы на Божэну.
— Ну што — мы таксама ідзем спаць? — спытаў Янек у жонкі, як толькі брат з Божэнай зніклі за дзвярыма.
— Ты мяркуеш, яны...
— Я не мяркую, я добра ведаю свайго брата, — перабіў ён. — Наўрад ці нейкай легендзе пра абразе ён дазволіць пазбавіць сябе прысутнасці жонкі. Ды і я таксама.
Хлопец лёгенька падштурхнуў Ядзю да выхаду.
— Янек, — хацела абурыцца яна, толькі зараз заўважаючы, што яны ужо знаходзяцца у сваёй спальні.
— Цішэй, сонейка, не заважай старому спаць, — пацалаваў яе муж.
Божэна асцярожна паварушылася пад коўдрай, каб упэўніцца — Анжэй спіць. Затым ціхенька, імкнучыся не разбудзіць мужа, выбралася з ложка.
Знайсці сумку з ноўтбукам у суцэльнай цемры апынулася не такой простай справай, уключыць святло дзяўчына не наважвалася. Патраціўшы на пошукі хвілін дваццаць, яна ужо хацела пакінуць гэтую задуму, але:
— Вось халера, — прашыпела Божэна, зачапіўшыся за ножку стала.
Дзяўчына аперлася на сталешніцу, і тут яе пальцы натыкнуліся на патрэбны прадмет.
«Вось як! Я яго па усім пакоі шукаю, — падумала яна, — а ён спакойна ляжыць на стале».
Прыхапіўшы ноўтбук, дзяўчына ціхенька выслізнула за дзверы.
— Ну нарэшце, — пачула Божэна у цемры. Ад нечаканасці яна уздрыгнула, ледзь не выпусціўшы з рук сваю ношу.
— Ядзя, вось для чаго табе патрэбна галава?
— А што такое?
— Хіба можна так палохаць людзей?
— Ды ладна табе. Наогул, ты так сама малайчына: «Я толькі ноўтбук забяру», — перадражніла сястру Ядзя. — Ты па яго дадому, у Люблін ездзіла?
— Не вастры. І потым: сама дзе была? Магла б нагадаць мне, па што я пайшла.
— Нагадаеш тут, як жа. Твой хоць спіць?
Божэна сцвярджальна кіўнула:
— Нібы немаўля. Вось што: я пакуль пачну, а ты зрабі, калі ласка, каву.
— Добра, — адказала Ядзя, накіроўваючыся на кухню.
Тым часам Божэна уладкавала распакаваны ноўтбук на стале. Падключыла яго праз мабільнік да інтэрнэту ды пагрузілася у нетры сусветнага павуціння.
— Ну што у цябе? — спытала Ядзя, павяртаючыся з кухні з дзвюма кубкамі кавы ды пачкам цыгарэт.
— Ды я толькі некалькі сайтаў паглядзець паспела, — адказала старэйшая сястра, прыкурваючы цыгарэту, — так што пакуль нічога.
Пошук заняў куды больш часу, чым маглі уявіць сёстры першапачаткова. За вакном ужо на усю моц развіднела. Ядзя драмала, уладкаваўшыся з нагамі у крэсле. А Божэна, дапіваючы невядома які па ліку кубак кавы, усё праглядала сайты.
Да слова, заставаўся усяго адзін. Спачатку ён мала прыцягваў увагу дзяўчыны: інфармацыя, якая змяшчалася на ім, уяўляла нейкую вар'яцкую сумесь з гістарычных фактаў, легенд, чутак ды прыдумак. Божэна цудоўна разумела: карыстацца такімі крыніцамі не варта. Але тым не менш сайт усё ж вырашыла праглядзець. Якім жа было яе здзіўленне, калі пасля уводу ключавых слоў на маніторы з'явіліся радкі патрэбнага ёй артыкула!
— Ды прачніся ты! — яна пачала трэсці за плячо сястру.
Ядзя запляскала заспанымі вачыма.
— Што здарылася? — скрозь сон спытала яна.
— Я знайшла.
— Што?! — сон зляцеў з дзяўчыны. — Ну, паказвай.
— Цішэй ты, перабудзіш усіх, — зашыпела Божэна.
— Табе добра казаць, сама ужо усё прачытаць паспела, — пакрыўджана прабурчала Ядзя, уладкоўваючыся перад маніторам. — Прынясі лепш яшчэ кавы.
— І што мы маем? — спытала Ядзя у сястры, скончыўшы чытанне.
— Калі верыць інфармацыі, размешчанай на сайце, то абраз сапраўды існаваў. Належыў ён пэндзлю кіпрыёта Андрэаса Хрыстадулу. Да пачатку XVI стагоддзя захоўваўся на Кіпры, потым быў прынесяны у дар кіраўніку каталіцкай царквы, але там ён прабыў нядоўга. Абраз быў прывезены у Рэч Паспалітую як падарунак Папы новаму каралю Стэфану Баторыю. Потым, ужо у XIX стагоддзі, вывезены нейкім рускім генералам, які атрымаў маёнтак недалёк ад cюль. Але генералу ён прыйшлася не да спадобы — абраз ж каталіцкі, а наш генерал — праваслаўны. Вось ён і перадаў шэдэўр сярэднявечнага іканапісу у мясцовы касцёл, дзе ён і знаходзіўся да 1946 года. А потым — знік. Але самае характэрнае тое, што знік сам абраз, а вось шата, якая, да слова, каштавала вялікіх грошай, засталася у касцёле.
— І што гэта вызначае? — пацікавілася Ядзя.
— Тое, што я памылілася. Той, хто забраў абраз з касцёла, цудоўна ведаў, якую каштоўнасць ён сабой уяўляе, а кошт шаты у адносінах да абразу проста смехатворны.
— То бок ён можа захоўвацца недзе і зараз?
— Цалкам верагодна, — згодна кіўнула Божэна.
— А чаму яго лічаць цудатворным?
Божэна пасміхнулася. Сама яна не надта верыла ані у цудатворныя абразы, ані у іншыя цуды, якія выходзяць за межы здаровага сэнсу, але тым не менш вырашыла паспрабаваць растлумачыць сястры:
